Метадычнае пасяджэнне пачаткоўцаў
Сёння, 8 кастрычніка, прайшло пасяджэнне школьнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў. Былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні работы метадычнага аб'яднання, а таксама зацверджаны план работы на год. Настаўніца 4 класа Зінаіда Мікалаеўна Аблажэй прааналізавала навінкі новага навучальнага года (абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для 4 класа, новыя вучэбныя дапаможнікі і асаблівасці работы з імі), а настаўніца 1 класа Вольга Аляксандраўна Пілько звярнула ўвагу на захаванне адзінага арфаграфічнага рэжыму пры афармленні школьнай дакументацыі, на патрабаванні да вядзення асабовых спраў вучняў. Падчас практычнай дзейнасці матадычнага аб'яднання былі абмеркаваны і скарэкціраваны тэмы па самаадукацыі настаўнікаў пачатковых класаў. Кіраўнік МА Ірына Міхайлаўна Пікта падзякавала ўсіх прысутных за плённую працу і звярнула ўвагу на тое, што наступнае метадычнае аб'яднанне адбудзецца ў лістападзе.