Мы используем файлы cookie для обеспечения функционирования нашего сайта, а также сбора и
анализа информации
о
его работе. Вы можете разрешить все файлы cookie, нажав «Разрешить все», или управлять ими по отдельности,
нажав
«Настроить».
Нажимая «Разрешить все», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки
файлов cookie.
Вы можете настроить использование каждого типа файлов cookie, за исключением типа "функциональные (обязательные) cookie",
без которых невозможно корректное функционирование сайта Schools.by (далее - Сайт). Вы вправе изменить свой выбор настроек
файлов cookie (в т.ч. отозвать согласие) в любое время в настройках используемого браузера. Перед тем как совершить выбор
настроек параметров использования файлов cookie Вы можете ознакомиться с
Политикой обработки файлов cookie, а также со списком
файлов cookie, содержащим их описание и сроки хранения.
На базе вайсковай часткі 75158 прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», прысвечаная 50-годдзю правядзення гульні ў нашай краіне і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Яе мэта - выхаванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, калектывізму і фарміраванне здаровага ладу жыцця. У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі з 12 атрадаў устаноў адукацыі горада і раёна.
Згодна з жараб'ёўкай члены каманд па чарзе дэманстравалі свае веды ў віктарыне "Старонкі гісторыі", змагаліся ў выпрабаванні «Да абароны Айчыны гатовы!».На пляцы адбыўся агляд строя і песні «Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад».
Наша каманда выконвала каманды, дэманстравала зладжаны крок, дружна выконвала сваю паходную песню. Усе каманды прынялі ўдзел у конкурсах "Візітная картка атрада «50 кадраў Зарніцы », у конкурсе інсцэніраванай песні « З іскрынкай у душы і верай у перамогу".
У конкурсе «Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад» наша каманда заняла І месца, а ў гістарычнай віктарыне "Старонкі гісторыі"- ІІІ месца. У агульнакамандным заліку наша каманда "Юныя патрыеты"заняла ІІІ месца.