Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мы выбіраем спорт!

Дата: 28 марта 2018 в 12:54, Обновлено 31 марта 2018 в 12:26
Автор: Толкач И. П.
466 просмотров

Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека – здароўе. Вырасціць дзіця моцным, дужым, здаровым – гэта жаданне ўсіх бацькоў і адна з вядучых задач, якая стаіць перад адукацыйнай  установай. Лепшая прапаганда здаровага ладу жыцця – гэта заняткі фізкультурай і спортам. Адзначым, што ў нашай школе  гэтаму надаецца шмат увагі. Калі разумовую  працу чаргаваць з фізічнай, то значных поспехаў можна дасягнуць і ў вучобе, і ў спорце. Фізкультура, якая прадстаўляе галоўную крыніцу сілы і здароўя, развівае смеласць і рашучасць, выхоўвае  пачуццё калектывізму, дысцыпліны, а галоўнае - волю да дасягнення мэты.

Мабыць, нішто так не збліжае педагогаў і дзяцей, як сумесныя святы і забавы. Менавіта таму ў нашай школе стала традыцыяй правядзенне сумесных з педагогамі, з аднагодкамі спартыўных святаў.

Вось і на гэты раз падчас канікул для дзяцей былі арганізаваны спаборніцтвы “Я вітаю спорт і здароўе!”. Праграма мерапрыемства была даволі насычанай. Першым заданнем было прадстаўленне каманд. Яно было забіяцкім і рыфмаваным. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы, дзе яны змаглі праявіць свае інтэлектуальна-спартыўныя навыкі. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе.  Спартыўны задор і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, як бяжыць час. На мерапрыемстве панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя! А шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей – лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.