Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ура, канікулы! 12 карысных ідэй.

Дата: 26 марта 2018 в 09:41
Автор: Толкач И. П.
492 просмотра

Ура, канікулы!

Чым заняць дзіця на канікулах дома?

12 карысных ідэй для бацькоў і школьнікаў.

Школьныя канікулы – не толькі час адпачынку дзяцей, але і своеасаблівае выпрабаванне для бацькоў, асабліва, калі няма магчымасці адправіць дзіця ў школьны лагер ці да бабулі. Калі абставіны складваюцца так, што дзіця будзе праводзіць канікулы дома, важна паклапаціцца аб яго вольным часе, каб яго канікулы не прайшлі за камп'ютарам або праглядам тэлевізара. Вось некалькі ідэй, чым заняць дзіця на канікулах дома.

1. Актыўныя віды спорту. Ролікі, самакат, ровар і іншы спартыўны інвентар – вашы верныя памочнікі. Калі ваша дзіця ўжо дастаткова дарослае, пакажыце яму пляцоўкі, дзе яно можа самастойна праводзіць час. Нагадайце правілы бяспекі і дарожнага руху, узгадніце час, калі дзіця будзе тэлефанаваць і паведамляць, што з ім усё ў парадку. З дзецьмі малодшага ўзросту актыўны адпачынак можна перанесці на вячэрні час або ў выхадныя дні.

2. Гурткі і секцыі. Многія падлеткавыя і дзіцячыя клубы, дамы творчасці прапануюць цікавыя праграмы падчас канікул. Гэта могуць быць займальныя заняткі, экскурсіі, мерапрыемствы, конкурсы, на якіх ваша дзіця пазнае шмат новага, пазнаёміцца з аднагодкамі і цікава правядзе час.

3. Выставы, музеі. У перыяд школьных канікул многія музеі і выставы арганізуюць экскурсійныя праграмы спецыяльна для дзяцей.

4. Чытанне. Чытанне можа ператварыцца ў найцікавейшы занятак, асабліва, калі яно выходзіць па-за межы школьнай праграмы. Запішыце дзіця ў бібліятэку, так яно зможа адчуць сябе самастойным і атрымае магчымасць выбіраць любыя кнігі на свой густ.

5. Творчасць. Сёння ў любым горадзе можна знайсці спецыялізаваны магазін тавараў для творчасці. Схадзіце туды разам з дзіцем, няхай яно само вызначыцца, чым бы яму хацелася займацца. Рэч, зробленая сваімі рукамі, стане прадметам гонару дзіцяці, а магчыма, новае хобі стане заняткам на ўсё жыццё.

6. Дапамога бацькам. Дзіцяці важна адчуваць сваю значнасць. Калі вы адыходзіце на працу, пакіньце яму некалькі даручэнняў: працерці пыл, памыць посуд ці падлогу, схадзіць у краму і г. д. Увечары абавязкова пахваліце яго за выкананую працу, а яшчэ лепш, калі вы прыдумаеце сістэму заахвочванняў, зусім не абавязкова грашовых.

7. Сумеснае прыгатаванне ежы. Калі, як не ў канікулы, навучыць дзіця гатаваць, няхай нават самыя простыя стравы!? Далучайце яго да падрыхтоўкі вячэры для ўсёй сям'і ці пакажыце, як зрабіць сняданак. Такія навыкі робяць дзяцей больш самастойнымі і абавязкова спатрэбяцца ў будучыні.

8. Хатні тэатр. Напішыце разам з дзіцем сцэнар і падрыхтуйце прадстаўленне для ўсёй сям'і. Да гэтага забаўкі можна прыцягнуць сяброў дзіцяці, а пры недахопе народа выдатным варыянтам стане лялечны тэатр ці тэатр ценяў. Падрыхтоўка да спектакля зойме нямала часу, але яно таго варта.

9. Настольныя гульні. Сёння можна знайсці вялікую колькасць настольных гульняў, пачынаючы ад пазла, якія дзіця можа збіраць самастойна, заканчваючы гульнямі для ўсёй сям'і. Такое баўленне часу спрыяе наладжванню кантакту з дзіцем, таму грэбаваць ім не варта.

10. Цікавыя даклады. Камп'ютар можна выкарыстоўваць не толькі для гульняў або зносін з сябрамі, але і для пашырэння кругагляду. Дайце дзіцяці заданне зрабіць даклад аб якой-небудзь славутасці або з'яве, а ўвечары абавязкова арганізуйце «навуковае пасяджэнне». Так вы навучыце школьніка шукаць і сістэматызаваць інфармацыю, што вельмі спатрэбіцца яму ў вучобе.

11. Ліквідацыя прабелаў у ведах. Мабыць, гэтая тэма найбольш актуальная для бацькоў, якім хочацца, каб дзіця добра вучыўся. Аднак не варта занадта моцна нагружаць школьніка, бо ўсё-ткі вакацыі прызначаныя для адпачынку, а не для заняткаў. Аднаго-двух урокаў у тыдзень будзе цалкам дастаткова, каб асвяжыць атрыманыя веды і падрыхтавацца да новага навучальнага года.

12. Наведванне школы. У час вясновых канікул школа прапануе шэраг мерапрыемстваў розных накірункаў, падчас якіх дзеці змогуць даведацца пра нешта цікавае і карыснае, рэалізаваць свае творчыя здольнасці, падмацаваць сваё здароўе, пасправаць сваю моц на спартыўных мерапрыемствах і проста адпачыць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.