Свет жыцця ў кнізе праваслаўнай
З 12 сакавіка па 17 сакавіка ў школе праходзіць Тыдзень праваслаўнай кнігі, прысвечаны 1030 - годдзю Хрышчэння Русі. Кожны дзень у класах праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі, які адзначыўся 14 сакавіка. У школьнай бібліятэцы адкрыта выстава "Свет праваслаўнай кнігі". Выніковым мерапрыемстваў стаў агульнашкольны конкурс юнага чытача духоўнай паэзіі "Свет жизни в книге православной", які прайшоў 16 сакавіка і сабраў у актавай зале вучняў і настаўнікаў школы. Ганаровым госцем стаў пратаірэй айцец Анатолій. Шчыра і кранальна гучалі са сцэны паэтычныя радкі праваслаўнага слова ў выкананні юных канкурсантаў - вучняў 1-9 класаў. Кожны ўдзельнік конкурса атрымаў у падарунак часопіс "Колыбель" са словамі благаславення ад айца Анатолія. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі выкладчыкі праваслаўных факультатываў А.М.Варава, В.П.Чамяроўская і бібліятэкар І.М.Пікта. Свята мела высокі духоўна-маральны выхаваўчы патэнцыял і нікога ў зале не аставіла раўнадушным. Яно атрымалася па-сямейнаму адкрытым, шчырым і душэўным.