Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца кожны год 15 сакавіка. У гэты дзень у нашай школе прайшла патрыятычная акцыя "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Быць сапраўдным грамадзянінам нашай славутай Беларусі - гэта жыць дастойна, сумленна, імкнуцца ўнесці свой уклад у далейшы росквіт Радзімы. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі, пануюць мір і згода. Гэта вялікае дасягненне грамадства.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўручэнне дзевяцікласнікам падарункаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кніг "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".