Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

14 кастрычніка - Дзень маці

Дата: 13 октября 2017 в 15:27, Обновлено 15 октября 2017 в 11:37
Автор: Толкач И. П.
678 просмотров

14 кастрычніка  - Дзень маці

У сярэдзіне восені — 14 кастрычніка — Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы.

Вось і ў нашай школе навучэнцы  падрыхтавалі для сваіх матуль падарунак — праваслаўны канцэрт, прысвечаны Дню маці. Таленавітыя вучні спявалі, танцавалі, чыталі кранальныя вершы. Канцэрт быў падрыхтаваны з вялікай любоўю. Дзеці чакалі гэтае свята, рыхтавалі падарункі для самых дарагіх для іх жанчын – сваіх матуль.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў настаяцель Свята-Нікольскага кафедральнага сабора протаіерэй Анатоль Герасімук. Ён павіншаваў прысутных мам з іх святам, а таксама нагадаў  дзецям запаведзь аб шанаванні бацькоў «Шануй бацьку твайго і маці тваю».

Вялікі мацярынскі подзвіг, вялікае яе служэнне сям'і і грамадству. Сёння, напярэдадні дня ўшанавання жанчыны-маці хацелася б сказаць словы ўдзячнасці нашым матулям, якія сваім самаадданым служэннем  захавалі ў наш няпросты час найвышэйшыя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці — мір, любоў і дабрыню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.