ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ!
«За бяспеку разам!»
Для павышэння ўзроўня бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да восеньска- зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года праводзіцца рэспубліканская акцыя
па папярэджанні пажараў і згубы людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У перыяд правядзення прафілактычнай акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану
жылля.