Міжнародны дзень сям'і
У Беларусі гэта свята для 2 700 000 сем'яў. У мінулым годзе з'явіліся на свет больш 117 000 немаўлят. З кожным годам павялічваецца і колькасць шматдзетных сем'яў. Сёння па ўсёй краіне пройдуць святочныя акцыі і мерапрыемствы.
Напярэдадні Дня сям'і 140 жанчын атрымалі вышэйшую ўзнагароду - ордэн Маці - за выхаванне пяці і больш дзяцей. Дзень сям'і ўпершыню адзначылі ва ўсім свеце ў 1994 годзе па ініцыятыве ААН.