Бяспека дзяцей перш за ўсё
Бяспека дзяцей перш за ўсё. Пад такой назвай прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі старшыня інспекцыі па справах непаўналетніх Чак М.М., старшыня Ладзеніцкага сельскага савета Макрушыч А.Г., загадчыца Ладзеніцкага ФАПа Буцкевіч С.І. Выступаючыя яшчэ раз нагадалі бацькам аб неабходнасці стварэння бяспечных умоў пражывання , адказнасці за жыццё сваіх дзяцей. Святлана Іосіфаўна Буцкевіч расказала прысутным аб стане здароўя школьнікаў, засяродзіла ўвагу на небяспецы, якая тоіцца ва ўжыванні спіртных напіткаў непаўналетнімі.