Жнівеньская канферэнцыя
29.08.2016 адбылася традыцыйная раенная педагагічная канферэнцыя "Кадравы патэнцыял як рэсурс развіцця сістэмы рэгіянальнай сістэмы адукацыі". Удзельнікаў канферэнцыі вітаў кіраўнік раеннага выканаўчага камітэта А.М.Маркевіч, намеснік кіраўніка раеннага выканаўчага камітэта С.М.Каралько, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Губіч Л.П. Змястоўнымі былі выступленні начальніка аддзела адукацыі , спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама А.А.Анікевіча, дырэктара Музея "Замкавы комплекс " Мір" В.М.Папко. Шчыра віталі маладых педагогаў. У нашай школе селета таксама 2 маладых спецыяліста : настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тараскевіч Кацярына Іванаўна і настаўніца англійскай мовы Бараболкіна Марына Аляксандраўна. Жадаем поспеху , паважаныя калегі!
Прыемным момантам стала ўзнагароджванне педагогаў раена.Сярод іх настаўніца матэматыкі нашай школы Юрэвіч Галіна Міхайлаўна. Віншуем з заслужанай узнагародай!