Тэатралізацыя казкі "Рукавічка"
У час летняга аздараўлення выхаванцаў адным з прыярытэтных накірункаў дзіцячай дзейнасці з’яўляецца мастацка-эстэтычная. Дзеці з задавальненнем уключаюцца ў такую дзейнасць.
18.07.2016 выхаванцы рознаўзроставай групы паказалі тэатралізацыю беларускай народнай казкі “Рукавічка”, праявіўшы свой талент і індывідуальнасць.