14 кастрычніка - Дзень маці
14 кастрычніка - Дзень маці
У сярэдзіне восені — 14 кастрычніка — Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы.
Вось і ў нашай школе навучэнцы падрыхтавалі для сваіх матуль падарунак — праваслаўны канцэрт, прысвечаны Дню маці. Таленавітыя вучні спявалі, танцавалі, чыталі кранальныя вершы. Канцэрт быў падрыхтаваны з вялікай любоўю. Дзеці чакалі гэтае свята, рыхтавалі падарункі для самых дарагіх для іх жанчын – сваіх матуль.
Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў настаяцель Свята-Нікольскага кафедральнага сабора протаіерэй Анатоль Герасімук. Ён павіншаваў прысутных мам з іх святам, а таксама нагадаў дзецям запаведзь аб шанаванні бацькоў «Шануй бацьку твайго і маці тваю».
Вялікі мацярынскі подзвіг, вялікае яе служэнне сям'і і грамадству. Сёння, напярэдадні дня ўшанавання жанчыны-маці хацелася б сказаць словы ўдзячнасці нашым матулям, якія сваім самаадданым служэннем захавалі ў наш няпросты час найвышэйшыя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці — мір, любоў і дабрыню.