Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 63 человека

Загартоўваючы сябе ў спорце

Дата: 14 июля 2016 в 11:48, Обновлено 13 января в 15:22
Автор: Толкач И. П.

Студзеньскі дзень здароўя

Суботні школьны дзень 12 студзеня сабраў самых загартаваных і спартыўных дзяцей, настаўнікаў і бацькоў. Размінкай стаў сямейны лыжны забег, у якім самымі актыўнымі былі сям'я Кручковых (1 клас) і сям'я Кісляк (2 клас). Пасля прысутныя былі падзелены на дзве ўзроставыя групы: вучні 5-9 класаў прымалі ўдзел у Дні здароўя "Снежны снайпер" (пераможца Бузук Уладзіслаў, 9 кл), а малодшыя школьнікі ў Дні здароўя "Меткі сняжок" (пераможца Сіневіч Аляксей, 2 клас). Завяршылася студзеньская спартыўная субота саначным забегам з аладкамі, пад час якой дзеці і дарослыя маглі пачаставацца гарачымі аладачкамі з чаем. Цудоўны настрой і зімовая загартоўка спрыялі аздараўленню і сталі прыемным правядзеннем сумеснага вольнага часу.

Снежны снайпер

10 студзеня ў спартыўна-біятлонным комплексе "Сялец" прайшлі раённыя спаборніцтвы па біятлону "Снежны снайпер" сярод сельскіх школ. Удзельнічалі 10 каманд, падтрымаць якіх прыйшлі родныя і проста аматары актыўнага адпачынку і лыжнага спорту. З прывітальным словам звярнуўся да прысутных

В.І.Грынь, які пажадаў усім добрага старту, удалага фінішу і няхай пераможа мацнейшы. Наша каманда ў складзе Ёрш В., Хілевіча І., Кавальчука М.(6клас), Анушкевіч А.(8клас) паказалі сапраўдную волю і мужнасць. Нават моцны мароз не спалохаў іх.  Гледачы з захапленнем назіралі за гонкамі і падбадзёрвалі удзельнікаў добрымі словамі. З нецярпеннем будзем чакаць  вынікаў.

Няхай пераможа мацнейшы!!!

 

Здароўю скажам - ТАК!

    02.01 ва ўстанове было арганізавана спартыўнае свята “Здароўю скажам – ТАК!”. Свята сабрала разам аматараў прыгод рознага ўзросту. Дзецям давялося пераадольваць на сваім шляху розныя перашкоды ў выглядзе такіх эстафет, як “Вясёлыя пінгвіны”, “Лыжнікі”, “Хакеісты”, “Гонкі санак” і іншыя. Кожны ўдзельнік змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць, трапнасць і кемлівасць. Перамогу атрымала каманда дзяўчынак “Сняжынкі”. Пасля заканчэння свята ўсіх прысутных чакалі салодкія пачастункі ад Дзядулі Мароза.

         Да новых шчаслівых момантаў!

         

Зіма - гэта здорава !!!

26 снежня ў гарадскім парку прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках. Наша каманда ў складзе 8 чалавек абараняла гонар школы і адчыняла зімовы спартыўны сезон. Усе вучні паказалі сапраўдную волю да перамогі. Нават паломкі, якія здараліся падчас спаборніцтваў, не спынілі ўдзельнікаў і да фінішнай прамой даехалі ўсе. Пераможцы і прызёры былі вызначаны, але не гэта галоўнае. Спаборніцтва стала сапраўдным святам здароўя і спорту, падчас якога дзеці правялі цікава час. Дзякуем арганізатарам за добрае мерапрыемства і ўсіх заклікаем займацца фізкультурай і спортам.

 r

Першая лыжня!!!

Запрашаем усіх вучняў весці актыўны лад жыцця, займацца фізкультурай і спортам.

Далучайцеся да нас !!!

Прыемнага плавання і добрага здароўя

       Плаванне - эфектыўны сродак умацавання здароўя і фізічнага развіцця чалавека, з першага месяца жыцця і да самай старасці!Плаванне адзін з выдатных відаў спорту! Гэта найбольш гарманічная, збалансаваная і экалагічная фізічная нагрузка. Плаванне з'яўляецца аздараўленчым спортам і закладам моцнага здароўя. Наведванне басейна больш эфектыўна, чым наведванне трэнажорнай залы. Падчас плавання працуюць абсалютна ўсе мышцы, якія неўзабаве фарміруюць прыгожую фігуру. Рэгулярнае наведванне басейна з'яўляецца ні з чым непараўнальным задавальненнем, якое прыносіць выключную карысць не толькі для цела, але  і для душы.

        Вось і нашы вучні 8 снежня разам са сваім настаўнікам фізкультуры Чубрык Н.В. і класным кіраўніком Гурын А.А з задавальненнем наведалі басейн ў г.Навагрудку. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі!

Приглашаем учащихся 5 - 9 классов в ШЕСТОЙ ШКОЛЬНЫЙ ДЕНЬ (2 и 4 суббота) посетить бассейн ОАО НЗГА.

Продолжительность занятий 1 час 30 минут, нахождение в воде 1 час. Время работы для Ладеникского детского сада - базовой школы: 11.30 - 13.00. Стоимость посещения бассейна 2 рубля.

"Вечар сямейных гульняў"

Апошняя субота месяца традыцыйна сабрала на бацькоўскую талаку вучняў і іх бацькоў. Сёння, 24 лістапада,  сабраліся другакласнікі са сваімі бацькамі. "Вечар сямейных гульняў" даў магчымасць аб'яднаць любімыя дзіцячыя гульні двух пакаленняў. Бацькі з задавальненнем вучылі дзяцей гуляць у гульні з іх дзяцінства, а дзеці з задавальненнем гулялі са сваімі бацькамі. Сем'і Краскоўскіх, Жых, Несцер прыйшлі на спартыўна - сямейнае мерапрыемства ў поўным складзе. Цудоўны настрой і радасць ад зносін панавалі ў спартыўнай зале. Усе прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што спорт і сяброўскія адносіны ствараюць сапраўдныя цуды. І дзеці, і бацькі засталіся вельмі задаволенымі, і, безумоўна, дамовіліся аб новай сустрэчы. 

Сябруем са спортам круглы год

Здароўе – адна з галоўных каштоўнасцей для кожнага чалавека. І нас, настаўнікаў, гэта асабліва хвалюе. У нашай школе вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі фізічнага выхавання школьнікаў. І для гэтага створаны добрыя ўмовы. У распараджэнні вучняў і бацькоў – спартыўная зала і спартыўныя пляцоўкі, адпаведная матэрыяльная база. Не пустуе спартыўная зала і ў вячэрні час. Нашы вучні, іх бацькі, а таксама выпускнікі часта наведваюць яе. Валейбол, баскетбол, футбол, разнастайныя рухавыя гульні. Вясёлыя галасы чуваць на школьным двары ў любую пару года. А мы, несумненна, гэтаму вельмі рады.

18 - 08.09.2018 у школе прайшоў тыдзень спорту і здароўя, які ўключаў у сябе наступныя мерапрыемствы:

1. Спартыўная гадзіна - спаборніцтва "Вясёлыя старты";

2. Турнір па піянерболу;

3. Рухомыя гульні "Скакалка і я - дружная сям'я";

4. Гульні з мячом "Мой вясёлы звонкі мяч";

5. Казачная эстафета "Вясёлыя спаборніцтвы на лясной палянцы";

6. Гульнявая праграма "Здаровым будзеш - усё дабудзеш".

Былі ахоплены ўсе вучні школы. Па выніках тыдня спорту і здароўя аформлены фотарэпартаж.

26 кастрычніка адбыўся І этап (школьны) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбнаму прадмету фізічная культура і здароўе. У алімпіядзе ўдзельнічалі вучні 8 класа. Алімпіяда стала не толькі спаборніцтвам па адборы для далейшага ўдзелу ў ІІ этапе (раённым) алімпіяды, але і сапраўдным святам настрою, задора, якое пазіцыяніравала асобныя віды спорту, спартыўныя веды, здаровы лад жыцця і прыгажосць спартыўнага чалавека.

"Разам — да здаровага ладу жыцця"

Пад такім дэвізам 11.11.18 прайшоў лістападаўскі Дзень здароўя, які складаўся з 2 блокаў:

1. Спартыўныя спаборніцтвы "Юны гімнаст" (сярод вучняў пачатковай школы)

2.Спаборніцтвы па баскетболу (сярод вучняў 5-9 класаў)

   Пераможаных не было. Усе вярталіся дамоў радасныя і вясёлыя, з заслужанымі ўзнагародамі (граматамі).  Настаўнікі фізічнай культуры падзякавалі ўсіх прысутных за актыўны ўдзел у свяце, нагадаўшы, што ЗДАРОЎЕ — КАШТОЎНЫ ДАР, А КЛОПАТ ПРА ЗДАРОЎЕ — ЛЕПШЫЯ ЛЕКІ.

08.11.2018 г. у спартыўнай зале СШ №5 прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод вучняў базавых школ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі 2005-2006 года нараджэння. Наша каманда ў складзе Мураўскага Сяргея , Цвірка Уладзіслава, Вайтасевіч Юліі заняла 3 месца.

   

Віншуем вас, рабяты. Жадаем новых поспехаў і запалу ў справах!

 

У спартыўнай зале  для вас працуюць

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Чубрык Наталля Васільеўна

Кіраўнік заняткаў па інтарэсах фізкультурнай накіраванасці Пікта Ірына Міхайлаўна

Трэнер спартыўнай школы Заянчкоўская Аліна  Вітальеўна


 

Працуе пункт пракату спартыўнага інвентару


Звяртацца да дзяжурных настаўнікаў

  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей пад час правядзення вучэбных заняткаў: Чубрык Н.В., Пілько В.А., Пікта І.М., Аблажэй З.М.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей пад час правядзення заняткаў гуртка, секцыі АФП : Заянчкоўская А.В., Пікта І.М.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей пад час правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў: Чубрык Н.В. і класныя кіраўнікі класаў-удзельнікаў.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей пад час работы ў вячэрні час:Чубрык Н.В., педагогі школы.


 

Графік работы

спартыўнай залы на другое паўгоддзе 2018/2019 навучальнага года

Панядзелак  8.00-22.00

8.00-8.45

 ”Спартыўная раніца” - мерапрыемствы ў дзяжурнай групе

Аблажэй З.М.

8.45-9.00

Агульнашкольная гімнастыка да ўрокаў

Дзяжурныя настаўнікі

9.00-14.40

Вучэбныя заняткі

Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя

10.40-11.00

Рухомы перапынак

Дзяжурныя настаўнікі

15.00-16.00

Падрыхтоўка да спартакіяды

Чубрык Н.В.

16.00-16.30

Спартыўныя гульні ў дашкольных групах

Выхавальнікі дашкольных груп

16.30- 20.00

Спартыўныя мерапрыемствы (згодна выхаваўчых планаў класных кіраўнікоў)

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

Аўторак  8.00-22.00

8.00-8.45

 ”Спартыўная раніца” – мерапрыемствы ў дзяжурнай групе

Аблажэй З.М.

8.45-9.00

Агульнашкольная гімнастыка да ўрокаў

Дзяжурныя настаўнікі

9.00-15.35

Вучэбныя заняткі

Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя

10.40-11.00

Рухомы перапынак

Дзяжурныя настаўнікі

16.00-17.30

Спартыўная секцыя “Лыжныя гонкі”

Заянчкоўская А.В.

17.30- 20.00

Спартыўныя гульні

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

Серада 8.00-22.00

8.00-8.45

 ”Спартыўная раніца” – мерапрыемствы ў дзяжурнай групе

Аблажэй З.М.

8.45-9.00

Агульнашкольная гімнастыка да ўрокаў

Дзяжурныя настаўнікі

9.00-15.35

Вучэбныя заняткі

Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя

10.40-11.00

Рухомы перапынак

Дзяжурныя настаўнікі

14.50 – 15.50

Аб’яднанне па інтарэсах “Фізкульт-УРА!”

Пікта І.М.

16.00-17.30

Спартыўная секцыя “Лыжныя гонкі”

Заянчкоўская А.В.

17.30- 20.00

Спартыўныя мерапрыемствы (згодна выхаваўчых планаў класных кіраўнікоў)

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

Чацвер 8.00-22.00

8.00-8.45

 ”Спартыўная раніца” – мерапрыемствы ў дзяжурнай групе

Аблажэй З.М.

8.45-9.00

Агульнашкольная гімнастыка да ўрокаў

Дзяжурныя настаўнікі

9.00-16.05

Вучэбныя заняткі

Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя

10.40-11.00

Рухомы перапынак

Дзяжурныя настаўнікі

16.05- 17.05

Аб’яднанне па інтарэсах “Юны баскетбаліст”

Чубрык Н.В.

17.30- 20.00

Спартыўныя гульні

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

Пятніца 8.00-22.00

8.00-8.45

 ”Спартыўная раніца” – мерапрыемствы ў дзяжурнай групе

Аблажэй З.М.

8.45-9.00

Агульнашкольная гімнастыка да ўрокаў

Дзяжурныя настаўнікі

9.00-14.40

Вучэбныя заняткі

Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя

10.40-11.00

Рухомы перапынак

Дзяжурныя настаўнікі

15.30-17.00

Падрыхтоўка да спартакіяды

Чубрык Н.В.

16.00-16.30

Спартыўныя гульні ў дашкольных групах

Выхавальнікі дашкольных груп

16.30-20.00

Спартыўныя гульні

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

Субота 9.00-22.00

Кожная другая субота месяца спартыўныя мерапрыемствы да Дня здароўя

9.00-11.00

Спартыўныя гульні

Чубрык Н.В.

11.00-12.00

Аб’яднанне па інтарэсах “Фізкульт-УРА!”

Пікта І.М.

12.00-13.00

Падрыхтоўка да спартакіяды

Чубрык Н.В.

13.00-14.00

Аб’яднанне па інтарэсах “Юны баскетбаліст”

Чубрык Н.В.

14.00-15.30

Спартыўная секцыя “Лыжныя гонкі”

Заянчкоўская А.В.

15.30-20.00

Бацькоўская спартыўная талака

Класныя кіраўнікі, настаўнікі фізічнай культуры

20.00-22.00

Паслугі спартыўнай залы для насельніцтва

Настаўнікі фізічнай культуры

  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей падчас правядзення вучэбных заняткаў: Чубрык Н.В., Пілько В.А., Пікта І.М., Аблажэй З.М.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей падчас правядзення заняткаў гуртка, секцыі АФП : Заянчкоўская А.В., Пікта І.М.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей падчас правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў: Чубрык Н.В. і класныя кіраўнікі класаў-удзельнікаў.
  • Адказныя за захаванне парадку і бяспекі дзяцей падчас работы ў вячэрні час:Чубрык Н.В., педагогі школы.


 


 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.