Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 63 человека

Ідзём да суседзяў

Дата: 2 ноября 2018 в 16:09, Обновлено 5 января в 14:11
Автор: Бобко С. Н.

4 студзеня 2019 г. выхаванцы аздараўленчага лагера "Зімняя казка" здзейснілі  экскурсію на пошту. Што можа быць цікавым на пошце? Незвычайнае віртуальнае  падарожжа па гісторыі ўзнікнення і стварэння  навагодніх паштовак  і марак акунула дзяцей у казачны свет, таму што сэжэтная кампазіцыя на кожным прадмеце - гэта цэлая гісторыя. Зімовы пейзаж, старажытныя  архітэктурныя будынкі, ахутаныя снегам, навагоднія цацкі  на паштоўках - усё мае сваю гісторыю. Дзеці былі задаволены экскурсіяй.

 

   У мінулую суботу вучні нашай школы ў рамках акцыі "Ідзём да суседзяў" наведалі Ладзеніцкую сельскую бібліятэку.  Вольга Уладзіміраўна Гоўдзі (бібліятэкар) падрыхтавала для дзяцей цікавае падарожжа "Цудоўны свет перыёдыкі", падчас якога яна расказала сваім гасцям пра часопісы і газеты для дзяцей, якія маюцца ў сельскай бібліятэцы. Вучні  з захапленнем слухалі бібліятэкара, задавалі пытанні. Іх вельмі здзівіла колькасць выданняў для дзяцей. А кожны знайшоў сабе часопіс па душы. 

            Дзякуй Вам, Вольга Уладзіміраўна, за цікавую і карысную інфармацыю!

  

17.11.2018г.

"Прымі падарожнага, сам у дарозе будзеш"

17 лістапада ў рамках суботняга дня суседзяў адбылося чарговае паседжанне клуба "Садружнасць" у Ладзеніцкім СДК. У гэты раз нашы вучні адправіліся ў захапляльнае падарожжа па краіне Карэя пад умелым і вопытным кіраўніцтвам Тамары Гагікаўны (супрацоўніка СДК). Дзеці даведаліся, якія святы адзначаюць у гэтай краіне, як называецца іх нацыянальнае адзенне, нават на хвілінку змаглі пераўтварыцца ў найпрыгажэйшых карэянак, атрымалі парады па выкарыстоўванні веера. Аднак, як заўсёды, самым цікавым для "гасцей" Карэі аказаўся майстар-клас па прыгатаванні нацыянальных страў дадзенай краіны. А якімі ж смачнымі аказаліся прыгатаваныя стравы! Дзякуй за чарговую сустрэчу!

Нашы вучні наведалі музей у ДУА "Сярэдняя школа № 5 г.Навагрудка"

08.11.2018г. вучні 8 класа з задавальненнем наведалі музейны пакой алімпійскага руху СШ№5 г.Навагрудка. Дзеці яшчэ раз нагадалі вынікі выступленняў беларусаў на летніх і зімовых алімпійскіх гульнях.

Пасля экскурсіі рабяты вырашылі: весці актыўны лад жыцця, займацца фізкультурай і спортам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.