17 студзеня
17 студзеня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася сустрэча з падвядзеннем вынікаў епархіяльных і міжнародных конкурсаў “ Прыгажосць Божага свету”, “ У абарону жыцця на зямлі”. Дыпломамі I і II ступені былі ўзнагароджаны вучні нашай школы: Снесар Вераніка, Даніелян Ізабэла, Бузук Максім і Бузук Уладзіслаў.
Свята прадоўжыў фестываль “ Хрыстаславаў”. Праца ладзеніцкіх хрыстаславаў не засталася без увагі. Наша дружная каманда заняла 1 месца і была ўзнагароджана паломніцкай паездкай па святым месцам Навагрудскай епархіі.