17.01.2019
Далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры – асноўны абавязак выхаваўчага працэсу нашай навучальнай установы. Адзін з выхаваўчых сродкаў, які дазваляе актывізаваць нацыянальныя інтарэсы выхаванцаў і ўвесці іх у беларускамоўную стыхію - святы. 17.01.2019г. адбылося свята “ Каляды”. На свяце галоўнымі героямі былі калядоўшчыкі і Зорканоша, гаспадыня. У час правядзення свята, выхаванцы спявалі, танцавалі, расказвалі вершы аб Нараджэнні Хрыста, гулялі ў гульні: “У мядзведзя у бары”, “Падушачка”, “ Куфар пажаданняў”. Больш за ўсё выхаванцам спадабалася частаванне прысмакамі гаспадыні.