Дзень снегу
20 студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегу, таму мерапрыемствы сённяшняга дня былі прысвечаны гэтай даце. У школу прыйшлі самыя загартаваныя дзеці і бацькі, хто захапляецца зімовымі відамі спорту і любіць адпачываць на свежым паветры. Усе прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе "Снежныя фігуры". Дзеці ляпілі снегавікоў, дыназаўраў і нават выляпілі трон для ўладаркі Мяцеліцы. Самая незвычайная фігура аказалася ў вучняў 9 класа, якія свайго снегавіка паставілі "на галаву". Колькі было смеху і радасці! А яшчэ ўсіх прысутных чакалі зімовыя забавы на свежым паветры. У ліку любімых забаў, як аказалася, былі катанне на санках і лыжах. Як можна ўседзець у хаце, калі на вуліцы такое выдатнае надвор'е. Завяршылася свята салодкімі пачастункамі з гарачым чаем. Да новых сустрэч!