"Фабрыка" зорак
Новы год крочыць па зямлі, радуе нас свімі падарункамі і святочным настроем. А яшчэ ён натхняе на стварэнне зімовых цудаў сваімі рукамі. "Фабрыка" зорак, якая была адчынена яшчэ ў пераднавагоднія канікулярныя дні, працавала і сёння ў школьнай бібліятэцы. Юныя "чараўніцы" вучыліся майстраваць ажурныя зімовыя ўзоры, на стварэнне якіх натхняюць паэтычныя радкі Янкі Журбы:
Падаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі -
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі...