Пераднавагодняя сустрэча ў музеі
Школьны музей вучні школы наведваюць часта - ён з'яўляецца неад'емнай часткай выхаваўчага працэсу. Здаецца, усё там знаёма, прагледжана некалькі разоў. Але з кожным новым наведваннем адкрываюцца новыя таямніцы гісторыі нашага краю. І сённяшні дзень не выключэнне. Гаспадыня і стваральнік музея - Аляксандра Мікалаеўна Варава - прапанавала юным наведвальнікам здзейсніць пераднавагодняе падарожжа і расказала пра гісторыю навагодняй паштоўкі. Дзеці са здзіўленнем разглядалі рэтра-паштоўкі, якія былі вельмі папулярнымі ў гады дзяцінства іх бацькоў, дзедаў і прадзедаў. Зімовая казка працягваецца...