У свеце інфармацыйных тэхналогій
Інфармацыйныя тэхналогіі ўсё глыбей пранікаюць у наша жыццё. Вядома, якую б сферу дзейнасці не абралі б нашы дзеці пасля заканчэння школы, неабходна тут і зараз растлумачыць ім магчымасць дасягнення поспеху праз разуменне таго, як працуюць высокія тэхналогіі. Менавіта з гэтай мэтай сярод вячняў 6 класа былі арганізаваны інтэлектуальныя спаборніцтвы "У свеце інфармацыйных тэхналогій". Падчас гэтага мерапрыемства ў вучняў была магчымасць праявіць свае веды ў сферы інфарматыкі ў самых розных формах: яны разгадвалі галаваломкі і рэбусы, вырашалі нестандартныя задачы, успаміналі выдатных асоб і г.д. Асабліва актыўнымі ўдзельнікамі сталі Андрушка Ангеліна і Кудзін Раман. А Даніелян Ізабела ўвогуле здзівіла сваімі ведамі і здольнасцямі.
Так трымаць! Наперад за ведамі ў свет інфармацыйных тэхналогій!