Падарожжа па Белавежскай пушчы
У рамках тыдня інфарматыкі з вучнямі першага класа было праведзена віртуальнае падарожжа па Белавежскай пушчы. Дзеці былі ўражаны прыгажосцю і разнастайнасцю прыроды. А як свяціліся іх вочкі, калі першакласнікі ўбачылі Дзеда Мароза. Для іх было цікава тое, што Дзед Мароз чакае гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў розныя поры года.