Акцыя "Нашы дзеці"
Эх, зіма, зіма, зіма, весялей цябе няма!
Зіма – цудоўная пара года. Гэта час, калі можна пакатацца на санках, лыжах, каньках і проста адпачыць. Вось і мы марозным зімовым дзяньком выйшлі на зімовыя забавы. Хтосьці ляпіў снежную бабу, нехта рабіў крэпасці са снегу, а некаторыя спрабавалі ляпіць казачных герояў. У цэлым атрымалася “выдатна”. Завяршыліся зімовыя забавы гучнымі апладысментамі ў свой адрас, таму што ўсе адпачылі з карысцю і, галоўнае, падмацавалі сваё здароўе.
Навучыўся сам - навучы малодшага
Сучаснае жыццё поўна нечаканасцей, часам непрыемных і небяспечных. Асноўная задача дарослых – прывіваць культуру бяспечных паводзін. 03.01.2019г. у рамках акцыі “Нашы дзеці” выхаванцы старэйшай дашкольнай групы наведаліся ў госці у другую рознаўзроставую групу, дзе правялі мерапрыемства “Навучыўся сам – навучы і малодшага”. У час правядзення мерапрыемства выхаванцы старэйшай групы пазнаёмілі выхаванцаў рознаўзроставай групы з правіламі паводзін падчас пажару, пагулялі ў гульні “Агонь- сябар, агонь – ворог”, “ Якія героі казак парушылі правілы пажарнай бяспекі”, “Складзі малюнак”.
Спартыўнае свята
У рамках акцыі “Нашы дзеці” 02.01.2019г. ва ўстанове было арганізавана спартыўнае свята “Здароўю скажам – ТАК!”. Свята сабрала разам аматараў прыгод рознага ўзросту. Дзецям давялося пераадольваць на сваім шляху розныя перашкоды ў выглядзе такіх эстафет, як “Вясёлыя пінгвіны”, “Лыжнікі”, “Хакеісты”, “Гонкі санак” і іншыя. Кожны ўдзельнік змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць, трапнасць і кемлівасць. Перамогу атрымала каманда дзяўчынак “Сняжынкі”. Пасля заканчэння свята ўсіх прысутных чакалі салодкія пачастункі ад Дзядулі Мароза.
Да новых шчаслівых момантаў!
Цудоўны дзень і цудоўнае надвор’е. Гайда на лыжы разам з сябрамі!
29 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” педагогі Ладзеніцкага сада-школы сумесна з дзецьмі і іх бацькамі здзейснілі прагулку на лыжах, якая падарыла ўсім удзельнікам зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою.
Раённы дабрачынны ранішнік
Няпярэдадні Новага года ў Навагрудскім раённым Доме культуры прайшоў раённы дабрачынны ранішнік, на які былі запрошаны вучні Ладзеніцкага дзіцячага сада-базавай школы – Валашак Станіслаў і Цвірка Анастасія. Рабяты трапілі ў займальнае падарожжа Дзядулі Мароза і Снягуркі, сустрэліся з Бабай Ягой, Лясуном і іншымі навагоднімі казачнымі героямі. А яшчэ іх чакалі навагоднія карагоды, традыцыйнае запальванне елкі, гульні, конкурсы. Свята прайшло цікава і весела, пра гэта сведчылі ўсмешкі на тварах дзяцей. Напрыканцы сустрэчы нашы вучні атрымалі салодкія падарункі ад прадстаўнікоў Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.
Конкурсна-гульнявая праграма
Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца. 27 снежня навучэнцаў установы запрасіла конкурсна-гульнявая праграма “Падарожжа па казках”. Самыя кемлівыя знаўцы казак за правільныя адказы атрымлівалі сняжынкі. Пераможцам стала каманда “Снегавічкоў”. А галоўнай узнагародай сталі салодкія пачастункі.
Як прыходзіць Новы год
“Як святкуюць Новы год у розных краінах свету?!” - нашы дзеці часта задаюць такое пытанне. Вось і вырашылі вучні 5 класа пашукаць адказы.
Яны даведаліся: Новы год – інтэрнацынальнае свята, але ў розных краінах яго святкуюць па-рознаму. Італьянцы, напрыклад, выкідваюць з акон старыя прасы і крэслы з усёй паўднёвай жарсцю. Жыхары Панамы стараюцца як мага мацней гаманіць, для чаго ўключаюць сірэны сваіх аўтамабіляў. У Балгарыі першыя хвіліны Новага года – гэта час Навагодніх пацалункаў. У Японіі замест 12 удараў званоў гучыць 108, а лепшым навагоднім аксэсуарам лічацца граблі (каб лепей атрымлівалася заграбаць шчасце).
А са сваёй інфармацыяй у рамках акцыі “Нашы дзеці” яны пажадалі завітаць да выхаванцаў лагера “Зімняя казка” і ўжо назначылі сустрэчу.
Навагоднія прыгоды
22 снежня ў дашкольных групах прайшоў ранішнік “ Навагоднія прыгоды”, дзе галоўнымі героямі былі кот Катафеевіч, баба Яга, Дзед Мароз і Снягурка. Каб атрымаць пачастункі ад Дзеда Мароза, трэба было адправіцца ў падарожжа па цудадзейнай кнізе і выратаваць яго з рук злога чараўніка. Выхаванцы з цікавасцю і інтарэсам выконвалі розныя выпрабаванні: спявалі песні, чыталі вершы,танцавалі, гулялі ў гульні. Найбольш запамінальным момантам для выхаванцаў стала распільванне бярвення, з якога і з’явіліся салодкія падарункі.
Спяшаемся рабіць дабро
У рамках акцыі"Нашы дзеці"вучні 1 класа сабралі школьныя прылады для дзетак са шматдзетных сем'яў. Потым пайшлі на пошту і ў вялікі навагодні канверт паклалі ўсё сабранае. Канверт вырашылі адправіць Дзеду Марозу з подпісам “Для непаўналетняй Буцкевіч Караліны”. Дзеці былі задаволены зробленай добрай справай. Нездарма кажуць:"Рабі дабро, дабром табе вернецца".
Новы год – гэта свята, якое аб’ядноўвае і дарослых, і дзяцей у чаканні цудаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Дзеці і педагогі школы падрыхтавалі для ўсіх гасцей прыгожае казачнае дзейства, гульні, танцы і песні.Новы год – гэта свята, якое аб’ядноўвае і дарослых, і дзяцей у чаканні цудаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Дзеці і педагогі школы падрыхтавалі для ўсіх гасцей прыгожае казачнае дзейства, гульні, танцы і песні.
21 снежня ва ўстанове ў рамках акцыі “Нашы дзеці” для першакласнікаў прайшоў абрад ініцыяцый “Пасвяты”.
Вось і сёлета гэту падзею адсвяткавалі пяць першакласнікаў са сваёй настаўніцай Пілько В.А. Гэта першыя ўрачыстасці ў іх школьным жыцці, пасля якіх яны сталі сапраўднымі школьнікамі. Абрад ініцыяцый складаецца з двух аддзяленняў: справаздачы першакласнікаў аб навучанні грамаце і пісьму за чатыры месяцы наведвання школы і вялікай канцэртнай праграмы-віншавання ў іх гонар, якую рыхтуюць усе вучнёўскія і мастацкія калектывы школы.
Свята ўдалося! Прыемна было бачыць радасныя і задаволеныя твары дзяцей, якія разглядалі шматлікія падарункі. Хай свецяцца заўсёды шчасцем іх вочы. Няхай у іх жыцці будзе больш такіх момантаў!
21 снежня ва ўстанове ў рамках акцыі “Нашы дзеці” для першакласнікаў прайшоў абрад ініцыяцый “Пасвяты”.
Вось і сёлета гэту падзею адсвяткавалі пяць першакласнікаў са сваёй настаўніцай Пілько В.А. Гэта першыя ўрачыстасці ў іх школьным жыцці, пасля якіх яны сталі сапраўднымі школьнікамі. Абрад ініцыяцый складаецца з двух аддзяленняў: справаздачы першакласнікаў аб навучанні грамаце і пісьму за чатыры месяцы наведвання школы і вялікай канцэртнай праграмы-віншавання ў іх гонар, якую рыхтуюць усе вучнёўскія і мастацкія калектывы школы.
Свята ўдалося! Прыемна было бачыць радасныя і задаволеныя твары дзяцей, якія разглядалі шматлікія падарункі. Хай свецяцца заўсёды шчасцем іх вочы. Няхай у іх жыцці будзе больш такіх момантаў!
Новы год стукаецца ў дзверы… У Новы год мы ў казку верым… У Новы год цуды прыходзяць у дом…
Вось і ў нашай школе 20 снежня адбыўся цуд: навагоднія героі “ажылі” ў флэшмобе. Незвычайны танцавальны флэшмоб “А у нас Новы год” падхапілі старшакласнікі, яны з захапленнем паўтаралі за любімымі героямі рухі, далучалі да гэтай справы ўсё новых і новых вучняў школы.
Няхай закружыць Новы год усіх у дружны карагод!
19 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ўдзельнікі валанцёрскага атрада “Ветразь” павіншавалі ветэранаў вайны з надыходзячымі святамі з дапамогай паслуг РУП “Белпошта”. Яны адправілі паштоўкі, якія зрабілі сваімі рукамі.
Спадзяёмся, што маленькія сюрпрызы прыдуцца даспадобы нашым ветэранам.
У рамках акцыі “Нашы дзеці” 18 снежня ў школе прайшоў флэш-моб з беларускімі народнымі танцамі для выхаванцаў дзіцячага сада. Яго падрыхтавалі вучні 2 класа з класным кіраўніком Ірынай Міхайлаўнай Пікта. Сучаснасць і мінулае злучыліся ў беларускім народным танцы “Таўкачыкі”. Малышы з задавальненнем выконвалі зусім не складаныя танцавальныя рухі і пры гэтым адчувалі сябе сапраўднымі танцорамі. Цудоўны настрой, радасць ад сустрэчы і задавальненне ад сумеснай справы аб’ядналі другакласнікаў са сваімі малодшымі сябрамі.
Час навагодніх дзівосаў і цудаў працягваецца!
Людзі з інваліднасцю абмежаваныя фізічна, але яны бязмежныя ў сваіх здольнасцях, талентах і памкненні да самавыяўлення. Дзякуючы велізарнай сіле духу і волі, гэтыя людзі дасягаюць поспехаў у самых разнастайных сферах: навуцы, бізнэсе, мастацкай творчасці, мастацтве, спорце.
Няправільна думаць, што дзеці, з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, чакаюць ад астатняга насельніцтва жалю. Хутчэй яны чакаюць увагі, павагі і прызнання іх магчымасцяў, абароны гонару, правоў і дабрабыту.
17 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” вучні школы наведалі інваліда дзяцінства Халецкага Жэню, пагутарылі з ім, падарылі яму сувеніры, пачаставалі садавінай і прысмакамі.
Напярэдадні навагодніх свят кожны можа стаць чараўніком і выканаць жаданне тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу. А тварыць дабро трэба рукамі дзяцей і для дзяцей: зрабіць іншых радасней і больш шчаслівымі можна толькі цяплом уласных рук і сэрцаў.
15 снежня ў нашай школе адбылася творчая майстэрня “Навагодні настрой”, падчас якой дзеці выразалі сняжынкі для ўпрыгожвання актавай залы да навагодняга ранішніка для выхаванцаў дзіцячага садка. Няхай чароўны настрой пануе на свяце для нашых дзяцей.
Сёння, 14 снежня, актывісты ДУА “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа” правялі акцыю "Цеплыню і дабро сардэц у кожны дом", падчас якой яны наведалі адзінокіх састарэлых аднавяскоўцаў. Дзеці адправіліся ў госці да жыхороў аграгарадка Ладзенікі з салодкімі падарункамі і пажаданнямі доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі. Асноўная ідэя акцыі – аказанне ўвагі і разведка неабходнай дапамогі састарэлым людзям, якім часам неабходна ўсяго толькі з кімсьці пагутарыць і нешта абмеркаваць.
13 снежня ў рамках акцый “Цуды на Каляды” і “Нашы дзеці” вучні 8 класа павіншавалі Андрушка Ангеліну (дзяўчынку-інваліда, якая вучыцца ў нашай школе) з надыходзячымі Калядамі і Новым годам і ўручылі ёй падарункі. Ангеліна была вельмі рада такому нечаканаму для яе сюрпрызу.
Акцыя “Нашы дзеці” - гэта напамін усім аб неабходнасці ўвагі, міласэрнасці, клопату і дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Давайце ж адкрыем нашы сэрцы для дабра!
Час чараўніцтва і падарункаў
Новы год і Каляды – час чараўніцтва і падарункаў, час, калі спраўджваюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Кожны з нас чакае ад свята сюрпрызаў і падарункаў, але, на жаль, не кожны можа іх атрымаць. Таму вучні нашай школы актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды", падчас якой у нас ёсць цудоўная магчымасць дапамагчы дзецям, якія ў гэтым маюць патрэбу, падарыць ім хвіліны радасці, усмешкі і яркія ўражанні.
Разам з бацькамі мы збіраем падарункі: школьныя прыналежнасці, спартыўны інвентар, прадметы для мастацкай творчасці, размалёўкі і многае іншае - усё, што можа прынесці радасць.
Вось і сёння вучні другога класа разам са сваёй настаўніцай Пікта Ірынай Міхайлаўнай унеслі свой маленькі, але такі патрэбны ўклад у агульную вялікую справу.
Кожны чалавек чакае навагодніх цудаў. 11 снежня 2018г. валанцёрамі была арганізавана творчая майстэрня па вырабу аб’ёмных навагодніх падарункаў дзецям-інвалідам і пажылым людзям. З вялікай стараннасцю вучні майстравалі паштоўкі і елачкі з розных матэрыялаў. Кожны жадаючы мог далучыцца і ўнесьці свой творчы ўклад.
Старт акцыі "Нашы дзеці"
Штогод напярэдадні зімовых свят праходзіць рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці", дзякуючы якой ні адно дзіця нашай краіны не застанецца без увагі. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года.
Дадзеная акцыя накіравана на аказанне дапамогі і ахоп ўвагай, цяплом, радасцю дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзецей-інвалідаў і тых, хто па шэрагу жыццёвых абставінаў у гэтым найбольш мае патрэбу.
Урачыстае адкрыццё акцыі ў нашай школе адбылося 10.12.2018 у форме адкрытага мікрафона, падчас якога зазіхацеў агнямі галоўны сімвал акцыі - "Рукавічка дабрыні", які валанцёры атрада “Ветразь” і актывісты цімураўскага атрада прапанавалі дзецям запоўніць дабрачыннымі справамі на працягу месяца.
На працягу ўсёй акцыі наша ўстанова прыме ўдзел у гарадской акцыі "Цуды на Каляды", пройдуць навагоднія ранішнікі і вечары, гульнявыя праграмы. Цэнтральнымі падзеямі акцыі стануць навагоднія святы, якія адбудуцца 22.12.2018 (для вучняў пачатковых класаў і выхаванцаў дзіцячага сада) і 26.12.2018 (для вучняў старэйшых класаў).