Дзень правоў чалавека
10 снежня ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню правоў чалавека. У класах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, а на базе інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра была арганізавана інфармацыйна-даведачная выстава "Ведай правы, помні пра абавязкі". Бібліятэкар Ірына Міхайлаўна Пікта пазнаёміла наведвальнікаў з матэрыяламі выставы, а таксама зрабіла анонс інтэрнэт-рэсурса "Дзіцячы прававы сайт". Вучняў старэйшых класаў зацікавілі інфармацыйныя матэрыялы сайта, а малодшых школьнікаў - гульнявыя матэрыялы, якія размешчаны на дадзеным інтэрнэт-рэсурсе.