Акцыя "Добрае сэрца"
Акцыя "Добрае сэрца"
3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў. Вядома, гэты дзень нельга назваць святочным, аднак ён падкрэслівае неабходнасць дасягнення поўнага забеспячэння роўных правоў інвалідаў і іх удзелу ў жыцці грамадства.
У гэты дзень у атрадзе імя Валі Коціка прайшла акцыя "Добрае сэрца", падчас якой вучні вырашылі парадаваць сваю аднакласніцу падарункам, створаным сваімі рукамі. Дзяўчынка была вельмі рада такому нечаканаму для яе сюрпрызу.
Дзень інвалідаў - гэта напамін усім аб неабходнасці ўвагі, міласэрнасці, клопату і дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Давайце ж адкрыем нашы сэрцы для дабра!