Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі семінар-панарама

Дата: 28 ноября 2018 в 13:52, Обновлено 28 ноября 2018 в 15:13
Автор: Бобко С. Н.
511 просмотров

22-23 лістапада 2018 года ў горадзе Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар-панарама педагагічнага вопыту па тэме "Пазаўрочная дзейнасць вучняў як складнік эфектыўнага навучання беларускай мове і літаратуры". Мэтай семінару быў абмен паміж удзельнікамі  эфектыўным вопытам арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі па беларускай мове і літаратуры.

Сярод удзельнікаў была і настаўніца нашай школы Пілько Вольга Аляксандраўна. Яна прадставіла вопыт работы па тэме: "Выкарыстанне сродкаў этнапедагогікі з мэтай арганізацыі пераемнасці ў навучанні беларускай мове і літаратуры на I  і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі". Вольга Аляксандраўна расказала аб тым, як у пазаўрочны час вучні, настаўнікі і бацькі вывучаюць і захоўваюць спадчыну малой радзімы. Удзельнікам семінару было цікава паслухаць вопыт і падзяліцца з іншымі сваім .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.