Жыццёвыя ўрокі народнай мудрасці
На занятках "Фальклорны мікс" гаспадарыла казка. Вучні, якія наведалі заняткі 18 ліпеня, сталі ўдзельнікамі віктарыны "Вось паслухай, калі ласка, раскажу табе я казку". Пераможцам у віктарыне стаў Пярловіч Мікіта, на другім месцы Кісляк Арына, увайшоў у тройку лідараў Краскоўскі Мацвей, заняўшы трэцяе месца. Віншуем з перамогай!
Рабяты, вывучайце народны фальклор і будзьце актыўнымі ўдзельнікамі школьных мерапрыемстваў. А добрым дарадцам для вас стануць летнія заняткі па інтарэсах "Фальклорны мікс"!