Дрэннае надвор'е не перашкода адпачынку!
І моцны дождж не перашкода для летняга адпачынку
Сёння самыя смелыя вучні, якім не страшны моцны дождж, наведалі чарговыя заняткі аматарскага аб'яднання па інтарэсах "У гасцях у Фіксікаў", даведаліся пра гісторыю стварэння мультфільмаў і іх аўтараў, прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Мульці-пульці", прагледзелі цудоўны мультфільм "Серая шейка."
Нягледзячы на дрэннае надвор'е, юныя валанцёры-цімураўцы выканалі адказнае даручэнне. Наведалі састарэлых аднавяскоўцаў і ўручылі ім запрашэнні на "вясковыя пасядзелкі" ў Ладзеніцкім СДК .
Так спадабалася дзецям запрашаць на святочны канцэрт, што вырашылі яны ўручыць запрашэнні і іншым жыхарам вёскі.
Вітайце пераможцаў фотаконкурсу "Я і мой парасон": Ёрш Валерыя, Кісляк Арына і Ягораў Ягор!