З Днём Незалежнасці, мая малая Радзіма!
З Днём Незалежнасці, дарагая малая Радзіма!
Пад такім дэвізам адбылася чарговая сустрэча з навучэнцамі школы напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзеці з цікавасцю слухалі расказ настаўніка, удзельнічалі ў віктарыне. З асаблівым захапленнем яны шукалі на карце аграгарадок Ладзенікі - сваю малую Радзіму і пісалі лісты падзякі тым людзям, якія здабылі перамогу і незалежнасць для нашай краіны.