АПОШНІ ЗВАНОК
Сення, 30.05 2018 года, завяршыўся навучальны год. У нашай школе празвінеў апошні званок. У 2017/2018 навучальным годзе ўстанова адукацыі адправіць у дарослае жыццё 7 выпускнікоў 9 класа. Урачыстая лінейка, якая прайшла ў школе, была прысвечана Году малой радзімы. Свята наведалі метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К.Г. Картасава, старшы інспектар Навагрудскай ДАІ А.К.Каратай, упраўляючы справамі Ладзеніцкага сельскага выканаўчага камітэта Н.В.Цецярук, бацькі. Падчас лінейкі граматамі былі адзначаны лепшыя навучэнцы школы. Выпускнікоў з заканчэннем школы таксама павіншавалі першакласнікі. Самі ж выпускнікі выказалі словы падзякі бацькам і педагогам, выканалі развітальны танец. Выпушчаныя паветраныя шары паляцелі ў неба. Куды ляцець шарам? - вырашыць вецер. Кім быць сённяшнім выпускнікам? - кожны павінен вырашыць сам. У завяршэнне лінейкі празвінеў апошні школьны званок, які апавясціў аб заканчэнні 2017/2018 навучальнага года. |