Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Валянцінка Радзіме

Дата: 14 февраля 2018 в 21:45, Обновлено 14 апреля 2018 в 13:38
Автор: Толкач И. П.
694 просмотра

Адным з папулярных святаў сярод моладзі стаў Дзень Святога Валянціна, які па традыцыі адзначаецца 14 лютага. У гэты дзень прынята дарыць падарункі, выказваць цёплыя словы і добрыя пажаданні сябрам, калегам, бацькам напаўняючы дзень атмасфераю любові і дабра.

Вось і ў нашай школе гэты дзень не застаўся без увагі. Навучэнцы дарылі сваю любоў роднаму краю, мясцінам, дзе нарадзіліся і выраслі іх бацькі, бабулі і дзядулі.

У рамках рэспубліканскай акцыі “За любімую Беларусь” актыў пярвічнай арганізацыі БРСМ правёў шэраг цікавых мерапрыемстваў. Быў арганізаваны конкурс малюнкаў, дзе дзеці паказалі ўсю прыгажосць роднай зямлі. Прайшла акцыя “Валянцінка роднаму краю”. Вучні з пяшчотаю канструявалі валянцінкі для любімай Беларусі. А ў завяршэнні  святочнага дня прайшоў літаратурны конкурс “Пра любоў да Радзімы”, пераможцам якога стала вучаніца 9 класа Чамяроўская Кацярына. Тут гучалі вершы, якія краналі сэрца.

Краіна ніў і белых хмараў,

Блакітных рэчак і азёр,

Крамяных восеньскіх туманаў

І срэбразорных вечароў.

Маёй калыскаю ты стала,

Заўжды была паўсюль са мной,

Пяшчотным ветрыкам люляла

І пела моваю дубоў…

Твой дзіўны водар я адчула

З глытком паветра немаўлём,

І колькі б часу не мінула,

Жытнёвых помню пах палёў…

Са мной у сэрцы назаўсёды

Ты будзеш побач, Беларусь,

Дзе б не была я, аніколі

Сваёй Радзімы не зракусь…

                                        М.Ількевіч

Любоў да Радзімы ў кожнага з нас пачынаецца з любові да родных мясцін, дзе ты нарадзіўся і жывеш… Любое месца, нават самая маленькая вёсачка, непаўторная ў сваёй прыгажосці і чароўнасці.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.