Прававы чацвер
У рамках адзінага дня прававых ведаў ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс “Знаўцы права”. Удзельнікамі былі навучэнцы 8-9 класаў. Вучні падзяліліся на дзве каманды “Закон” і “Эрудыты”. Ужо на першым этапе разгарэлася барацьба, калі патрэбна было прыдумаць дэвіз і выбраць капітана каманды.
У конкурсе патрэбна было адказваць на пытанні прававой тэматыкі, вызначаць, якія правы былі парушаны ў герояў дзіцячых казак, цікава прайшоў конкурс капітанаў, дзе перамогу атрымала каманда “Закон”. Удзельнікі мерапрыемства перажывалі за сваіх сяброў, стараліся дапамагаць у адказах на пытанні. У выніку з лікам 25:17 перамагла каманда “Закон”.
Навучэнцам спадабалася мерапрыемства, дзе ў гульнявой форме больш даведаліся аб правах чалавека і правах дзіцяці.