Карысная сустрэча
21 снежня 2017 года напярэдадні доўгачаканых,зімовых канікул навучэнцы школы сустрэліся са старшынёй ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А.В., інспектарам ІСН Насковичам А.С. У рамках інфармацыйна-прафілактычнай гутаркі супрацоўнікі РАУС расказалі вучням пра правілы бяспечных паводзін на вуліцах, дарогах, дома, аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў і аб мерах пакарання за іх. Госці заклікалі ўсіх правесці канікулы бяспечна і з карысцю.