Нашай школе- 70!
Кажуць,
Кажуць, узрост чалавека вызначаецца не гадамі, якія падсумоўвае бязлітасны пашпарт, а станам душы і ўнутраным самаадчуваннем. Што тады, як не атмасфера бесклапотнага дзяцінства і пранізанага пачуццямі юнацтва, сведчыць аб узросце школы?! Нашай роднай Ладзеніцкай базавай школе 70 гадоў.
І няхай сабе яе сцены даўно пакінулі першыя выпускнікі, і няхай на іх скронях блішчыць сівізна, на змену ім, колішнім гарэзам, прыйшлі спачатку іх дзеці, а потым — унукі і праўнукі. Гэта бясконцы кругазварот, дзякуючы якому школа жыве, дыхае, хвалюецца, адзначае святы і перамогі і заўсёды застаецца маладой . Віншуем цябе, наша родная школа, з юбілеем!