Школьнікам аб "зялёнай эканоміцы"
Школьны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр запрасіў вучняў пачатковых класаў на бібліятэчную гадзіну.
22 лістапада школьны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр (ІБЦ) запрасіў вучняў пачатковых класаў на бібліятэчную гадзіну «Навагрудскі ветрапарк, або што такое "аднаўляльныя крыніцы энергіі"». Пачаткоўцы разам з бібліятэкарам Ірынай Міхайлаўнай Пікта паразважалі аб тым, якія прычыны ёсць для таго, каб выкарыстоўваць энергію эканомна, аб неабходнасці асобнага збору смецця. Былі закрануты і іншыя пытанні, якія тычацца развіцця "зялёнай эканомікі" ў нашым Навагрудскім раёне. Напрыканцы навучэнцам была прэзентавана выстава-агляд «Школьнікам аб "зялёнай эканоміцы"». Дзяцей зацікавіла новая кніга Міхася Зізюка «Энерджы і дзеці з 5"А"» і брашура "У планеты павысілася тэмпература". Дамовіліся сустрэцца яшчэ раз, каб абмеркаваць прачытаныя кнігі.