Бацькоўская субота пад дэвізам: "Без маці і сонца не грэе"
Апошні дзень чвэрці быў асабліва цікавым для нашых навучэнцаў, бо гэта была бацькоўская субота. У гэты дзень было запланавана вельмі шмат разнастайных спраў. Разам з бацькамі і праца добра робіцца. Гэта было добра відаць на працоўнай акцыі "Помнік".
Добра папрацаваўшы, трэба і адпачыць. Школа паклікала ўсіх жадаючых на бацькоўскую талаку "Матуліны рукі". Дзеці разам з бацькамі ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах.
А завяршыўся гэты восеньскі дзень вырабам прыемных падарункаў матулям у творчай майстэрні "Малюе восень фарбамі".