Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Багач у дашкольных групах

Дата: 22 сентября 2017 в 17:43
Автор: Толкач И. П.
364 просмотра

Вывучэнне гісторыі роднага краю на дашкольнай ступені

Далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры – асноўны абавязак выхаваўчага працэсу нашай навучальнай установы. Адзін з выхаваўчых сродкаў, які дазваляе актывізаваць нацыянальныя інтарэсы дзяцей і ўвесці  іх у беларускамоўную стыхію, - народныя святы і абрады. 22.09.2017г. было праведзена свята Багач.

На свяце Багач асноўнае месца займаюць агародніна і садавіна. У час правядзення свята,  дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і значэннем свята, абрадавымі песнямі і танцамі, народнымі гульнямі. Адначасова была праведзена выстава вырабаў з садавіны і агародніны, сухіх лісцяў і кветак.  Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны бацькі. Больш за ўсё дзецям спадабалася частаванне прысмакамі пасля заканчэння народнага свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.