Каб памяталі...
Каб памяталі...
Шмат гадоў прайшло з моманту заканчэння самай кровапралітнай вайны ў гісторыі нашага народа. Вайны, якая забрала мільёны жыццяў ні ў чым невінаватых людзей.
Час усё больш аддаляе нас ад Вялікай Айчыннай вайны, нараджаюцца новыя пакаленні, якіх не закранула ваеннае ліхалецце. Паступова забываюцца падзеі самай страшнай вайны мінулага стагоддзя, і, каб яны не сышлі ў забыццё, піянеры нашай школы сістэматычна арганізоўваюць аперацыю "Помнік", падчас якой яны прыводзяць у парадак тэрыторыю помніка воінам-землякам, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Піянеры нашай дружыны ўпэўнены: неабходна памятаць аб тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму, і пра ўсіх герояў, якія і цяпер жывуць на нашай зямлі. І няхай памяць аб нашых земляках будзе пераходзіць як мага даўжэй ад пакалення да пакалення.