100-годдзе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у перыяд з кастрычніка 2017 года па студзень 2018 года праводзіць конкурс сярод настаўнікаў і вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прысвечаны 100-годдзю Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Лепшы аповед аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»;
«Лепшы верш аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»;
«Лепшы малюнак аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь».
Заяўка на ўдзел падаецца журы конкурсу ў адвольнай форме. Пры афармленні конкурсных работ указваюцца прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (калі такое маецца) аўтара, назва работы, паштовы адрас, нумар кантактнага тэлефона аўтара і назву ўстановы адукацыі. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, не рэцэнзуюцца.
Аўтараў лепшых работ ўзнагародзяць дыпломамі I,II і III ступені, а таксама памятнымі сувенірамі ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Конкурсныя работы накіроўваць па адрасе: 220030, г. Мінск, вул.Чырвонаармейская,д.3, дзяржаўная культурна-забаўляльная ўстанова «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (з паметкай «На конкурс»). Кантактныя тэлефоны: (8 017)297 18 65, 8 0297 19 43.