Дзень настаўніка 2017
ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА 2017
Штогод наша школа адзначае цудоўнае свята – Дзень настаўніка. Менавіта ў гэты дзень нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі і падарункі, ладзяць канцэрты.
З самай раніцы вакол пануе атмасфера свята. Сёння прафесійнае свята – Дзень настаўніка! Уся школа складаецца з усмешак! Усміхаюцца настаўнікі, усміхаюцца бацькі, усміхаюцца бацькі, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў сваіх дзяцей. Ужо на ўваходзе настаўнікаў чакаў салодкі сюрпрыз і букецік кветак, якія навучэнцы ад усяго сэрца ўручалі кожнаму.
Дзеці падрыхтавалі цудоўныя падарункі – выдатныя песні і вершы, прысвечаныя настаўнікам. На вачах настаўнікаў блішчаць слёзы радасці. Ніхто не сумняваецца ў правільнасці свайго выбару, таму што настаўнікам не становяцца – настаўнікам нараджаюцца!
У кожнага ў вачах радасць і хваляванне перад маючым адбыцца днём. Бо сёння ў нас у школе не просты дзень, а Дзень самакіравання. Нельга не хвалявацца педагогам, так як сёння праверка іх прафесіяналізму, сёння ўрокі будуць весці іх вучні, настаўнікі-дублёры. Дублёры замяняюць не толькі настаўнікаў-прадметнікаў, але і ўвесь педагагічны склад школы: дырэктара, намесніка па вучэбна-выхаваўчай рабоце, адміністрацыйна-гаспадарчай частцы і інш. Яшчэ трохі... і празвініць званок, і школа пачне жыць іншым жыццём...
Пасля ўрокаў падводзіцца вынік работы настаўнікаў-дублёраў. На абмеркаванне выносіцца мноства пытанняў, і выказваюцца ўсе пажаданні. Але ўсе аднагалосна прыходзяць да рашэння, што ўсё атрымалася!!! Рабяты ў захапленні ад мінулага дня, але на тварах чытаецца стомленасць, таму што праца настаўніка – гэта цяжкая і адказная праца, і не кожнаму яна па плячы.