Багач -2017
22.09.2017 у школе адбылося традыцыйнае свята "Багач". Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсах, забавах, рэкламіравалі выгадаваную агародніну.
Багач- гэта свята заканчэння ўборкі збожжавых і пачатак азімай сяўбы. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў пасудзіну з лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся “багач”, які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. “Багач”, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце.