Супрацоўніцтва школы і клуба
Ладзеніцкая школа і сельскі клуб ужо даўно працуюць у цесным супрацоўніцтве. Такое супрацоўніцтва заўсёды плённа. Навучэнцы школы частыя госці клуба. Шмат сумесных мерапрыемстваў праходзіць на працягу навучальнага года і канікул на базе Ладзеніцкага СДК. Вось і сёння мы наведалі цудоўнае свята сяброўства народаў. Усіх: і гледачоў, і ўдзельнікаў, і членаў журы падкупляла створаная ў клубе атмасфера: афармленне, смачныя пачастункі і прыгожыя касцюмы выступаючых, якія поўнасцю адпавядалі тэматыцы свята… Цікава было назіраць за вучнямі школы, якія прымалі ўдзел у прадстаўленні. Уразіла абаянне юных артыстаў, чысціня іх голасу, уменне правільна перадаць эмоцыі.
Рабяты малайцы! Няхай жыве супрацоўніцтва!