Да пабачэння, "Крыніца"!
Як бачыце, наша лагернае жыццё вельмі цікавае! Змена ў школьным аздараўленчым лагеры "Крыніца" скончылася ўрачыстай лінейкай закрыцця . Усе выхаванцы атрымалі сувеніры і падарункі за актыўны ўдзел у жыцці лагера. Падводзячы вынік, дзеці адзначылі, што кожны дзень знаходжання ў лагеры быў поўны эмоцый, насычаны мерапрыемствамі і зарадам бадзёрага настрою і здароўя. Дзеці і выхавальнікі зладзілі на развітанне невялікае шоў “Усмешкі лета” і з задавальненнем расказалі, як ім спадабалася адпачываць у лагеры. Ну, а самае галоўнае яны паабяцалі прапагандаваць і самі весці здаровы лад жыцця. Сонечнага вам лета, дзеці!