Мясціны знакамітых продкаў
Цікавым і змястоўным было падарожжа выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крыніцы" ў музей-сядзібу в. Завоссе, дзе нарадзіўся наш знакаміты зямляк Адам Міцкевіч. Дырэктар філіяла музея-сядзібы Анатоль Іванавіч захапляюча распавёў нам аб жыцці Адама ў яго дзяцінстве і маладосці. І як было не завітаць нашай дружнай кампаніі на закамітае і ўспетае ў сваіх шматлікіх творах паэтам возера Свіцязь. Дзіцячая радасць і ўсмешкі ўзнімаліся да самых аблокаў разам з блакітнымі пырскамі Свіцязянскай вады. Лета - ты чароўная пара!