Адкрыццё лагернай змены "Крыніца"
Вось і лецейка прыйшло. Цэлых дзевяць месяцаў чакалі дзеці гэтай незабыўнай пары. Сонца, рэчка, гушкалкі, смех да позняга вечара. Што можа быць лепшым у жыцці за бесклапотнае дзяцінства. У Ладзеніцкай школе адчыніў свае дзверы прышкольны аздараўленчы лагер "Крыніца". На працягу змены многа непаўторных дзён чакае дзетвару і выхавальнікаў. Усмешкі дзяцей — гэта, мабыць, самае лепшае, што можа радаваць погляд. У іх столькі шчырасці і даверу, што растане нават самае строгае і загартаванае праблемамі сэрца. Вясёлых усім канікулаў і сонечнага надвор'я.