Акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!"
У перыяд з 12 мая па 3 чэрвеня для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і
згубы дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам, захавання здароўя і жыцця падрастаючага пакалення пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», якая прымеркавана да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.Ратавальнікі нагадаюць дзецям і бацькам, як падчас канікул пазбегнуць надзвычайных сітуацый.
Мерапрыемствы пройдуць у тры этапы:
1 этап:12-15 мая- прысвечаны Міжнароднаму Дню сям'і. Работнікі МНС пабываюць у шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
2 этап: 16-30 мая- у кабінетах здаровага дзіцяці і школах мацярынства тэрытарыяльных паліклінік, у пакоях чакання для бацькоў, у дзіцячых садках і школах пройдуць бацькоўскія сходы з асвятленнем пытанняў бяспекі.
Завершыцца акцыя 31 мая - 3 чэрвеня на адкрытых пляцоўках у раённым цэнтры.