Навіны Тыдня дзіцячай кнігі
Сёння, 30 сакавіка, у школьным інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Знаўцы казак Шарля Перо выпрабоўвалі свае веды ў інтэрактыўнай віктарыне. Пераможцай стала вучаніца 4 класа, выдатніца вучобы, Шумская Ганна. "Хто шмат чытае - той многа знае" - дае параду ўсім навучэнцам народная прыказка.