Тыдзень здароўя ў дзіцячым садку.
Гэты тыдзень у дашкольных групах - Тыдзень здаровага ладу жыцця. Кожны дзень мае сваю тэматыку.
Аўторак 28.03.2017г прысвечаны “Здароваму харчаванню “. Дыдактычная гульня “Вітаміны на стале” зацікавіла ўсіх. Дзеці замацавалі свае прадстаўленні аб якасцях і карысці садавіны і агародніны для арганізма чалавека.