Бацькоўскі сход адбыўся
Сёння ў нашай школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя канікулы" . На сходзе прысутнічалі інспектар Навагрудскага РАНС Шолк А.А. і інспектар ІСН Насковіч А.С.
Аляксандр Сяргеевіч закрануў пытанні прафілактыкі наркаўжывання непаўналетнімі і адказнасці бацькоў за сваіх дзяцей. Анатоль Анатольевіч яшчэ раз нагадаў пра недапушчэнне пажараў і палу сухой травы, адказныя адносіны да гэтых пытанняў.