Дзень памяці Хатыні
Сёння Беларусь успамінае трагедыю Хатыні. Менавіта ў гэты дзень, 22 сакавіка 1943 года ў Хатыні, якая стала сімвалам трагедыі ўсяго беларускага народа, і былі спалены жыхары вёскі. 149 чалавек, 76 з якіх - дзеці. З дарослых жыхароў Хатыні застаўся ў жывых толькі 56-гадовы каваль Іосіф Камінскі. Яго паранены і абгарэўшы сын памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам сталі прататыпамі знакамітага помніка ў мемарыяльным комплексе. Дзень трагедыі Хатыні наша краіна ўспамінае кожны год.